Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеву і Дзьмітрыеву не даюць разьвітацца з Навумавай


Лідэр кампаніі «Гавары праўду» перадаў кіраўніцтву КДБ просьбу дазволіць яму разьвітацца з калегай і сябрам, палітолягам Сьвятланай Навумавай, якая памерла 10 сакавіка, а цырымонія разьвітаньня прызначана на 12 сакавіка. У пятніцу бліжэй да вечара прыйшоў адказ з КДБ: «Пішыце пракурору».

Другому паплечніку Сьвятланы Навумавай, Андрэю Дзьмітрыеву, нечакана прызначылі допыт у КДБ фактычна на час пахаваньня. У просьбе Дзьмітрыева перанесьці допыт на іншы дзень было адмоўлена.

Разьвітаньне са Сьвятланай Навумавай пройдзе 12 сакавіка з 13-й да 15-й гадзіны ў рытуальнай залі на Альшэўскага, 12. Потым нябожчыцу крэміруюць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG