Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты «Гавары праўду» зладзілі пікет пад вокнамі Някляева


Трое актывістаў кампаніі «Гавары праўду» прыйшлі 11 сакавіка да дома па вуліцы Велікаморскай, 30, дзе ўтрымліваецца пад хатнім арыштам Уладзімер Някляеў.

Пад вокнамі кватэры Някляева яны разгарнулі бел-чырвона-белы сьцяг і пачалі скандаваць лёзунгі «Свабоду Някляеву!», «Жыве Беларусь!», «Паэта не зламаць!», «Пракопавіч, мы вас любім!», «Гаворым праўду!», «Хутка канец прыйдзе гэтаму гета, калі дыктатура баіцца паэта!», «Рукі мы свае не склалі. Вы трымайцеся, мы — з вамі!» і іншыя.

Удзельнікі акцыі патлумачылі, што яе мэта — салідарнасьць, падтрымка лідэра кампаніі Ўладзімера Някляева. Адзін з актывістаў Яўген Корсак сказаў, што Някляеву нельга падыходзіць да вокнаў, але «мы спадзяемся, што ён нас пачуе, што кампанія «Гавары праўду» працягваецца.

Акцыя цягнулася некалькі хвілінаў. Міліцэйская машына праехала па вуліцы, калі яе ўдзельнікі ўжо сыйшлі.Нікога з актывістаў не затрымалі.





View Larger Map

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG