Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брэўс і Гапонаў: "Не білі, але пагражалі пераводам ў вязьніцу КДБ"


Грамадзяне Расеі Арцём Брэўс і Іван Гапонаў у першым інтэрвію ацанілі прысуд, распавялі пра захады беларускіх сьледчых і выказалі падзяку амбасадзе Расеі за падтрымку.

Брэўс: "Найперш мы вельмі удзячны Расейскай амбасадзе. Яны ўвесь гэты час нас падтрымлівалі, ўдзельнічалі ў нашым лёсе і ў маральным пляне гэтая падтрымка нам дапамагла."

Карэспандэнт: "Якія былі ўмовы ў турме?"

Брэус: "Даволі прымальныя. Нейкіх адмысловым захадаў супроць нас не было, адзінае, што апэратыўнікі аказвалі пэўны ціск. У прыватнасьці, былі пагрозы аб нашым пераводзе ў СІЗА КДБ. Але непасрэдна фізычнага узьдзеяньня не было".

Карэспандэнт: "Вы задаволеныя прысудам?"

Брэус: "Мы на свабодзе, таму задаволеныя. Але будзем думаць і наконт абскарджваньня, будзем раіцца з адвакатамі. Спачатку да нас быў і матэрыяльны пазоў на 14 мільёнаў – мы вельмі удзячны праваабарончым арганізацыям, што гэтыя страты ўжо кампэнсаваныя".

Карэспандэнт: "Вас абавязалі знаходзіцца пад падпіскай пра нявыезд. Дзе будзеце жыць?"

Брэўс: "Там, дзе і быў раней прапісаны, паводле адрасу рэгістрацыі".

Карэспандэнт: "А потым зь Беларусі зьехаць не жадаеце?"

Брэўс: "На дадзены момант – не".

Гапонаў: "Таксама не. Буду тут".

Карэспандэнт: "Ці ёсьць у вас меркаваньне, чаму прысуд аказаўся дастаткова мяккім ў параўнаньні з папярэднімі прысудамі".

Брэўс: "Насамрэч недастатковая была база доказаў, таму пазбаўляць нас волі, здаецца, было б вельмі жорстка".

Карэспандэнт: "А што было на відэа, якое падчас прагляду ў судзе пракурор закрываў ад публікі?"

Брэўс: "Да там як раз нічога асаблівага і не было. Адзінае пэўна было бачна, што мы проста знаходзіліся там у натоўпе, але ніякіх сілавых дзеяньняў не рабілі".

Гапонаў: "Не наносілі ніякіх удараў. Мяркую, відэа хутчэй нас больш апраўдвала, чымсьці абвінавачвала".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG