Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн наведвае Малдову


Прэм’ер-міністр Улад Філат і віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн у часе ўрачыстай цырымоніі на лётнішчы ў сталіцы Малдовы. 11 сакавіка 2011 г.
Прэм’ер-міністр Улад Філат і віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн у часе ўрачыстай цырымоніі на лётнішчы ў сталіцы Малдовы. 11 сакавіка 2011 г.
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн, які наведвае Малдову, выказаў падтрымку памкненьням гэтай краіны да зьбліжэньня з Эўразьвязам.

Байдэн заклікаў Малдову змагацца з карупцыяй і праводзіць празаходнія дэмакратычныя рэформы.

У часе праезду з аэрапорту ў Кішэнэў Байдэна сустракалі тысячы жыхароў Малдовы з нацыянальнымі сьцяжкамі дзьвух краінаў.

Віцэ-прэзыдэнт ЗША, найвышэйшы афіцыйны прадстаўнік ЗША, які наведаў Малдову ад часу яе абвяшчэньня незалежнасьці ў 1991 г., сказаў людзям, якія яго віталі, што Вашынгтон “моцна падтрымлівае палітычныя і эканамічныя рэформы ў Малдове”

Пасьля перамоваў з прэм’ер-міністрам Уладам Філатам віцэ- прэзыдэнт ЗША заявіў, што Малдова зьяўляецца “эўрапейскай краінай”, будучыня якой зьвязаная з інтэграцыяй у Эўразьвяз.
XS
SM
MD
LG