Лінкі ўнівэрсальнага доступу

11 сакавіка Вярхоўны суд завяршыў разгляд скаргі Беларускага Хэльсынскага камітэту да Міністэрства юстыцыі. Праваабаронцы абскардзілі папярэджаньне Мін'юста, вынесенае на адрас БХК 12 студзеня.

Пракурор прапанавала адмовіць БХК у задавальненьні скаргі. Рашэньне суду будзе агучана 12 сакавіка.

БХК абскардзіла папярэджаньне Мін'юста, якое зьявілася пасьля таго, як праваабаронцы накіравалі спэцдакладчыку ААН у пытаньнях незалежнасьці судзьдзяў і адвакатаў Габрыэле Кнаўль інфармацыю пра ціск уладаў на адвакатаў, што абараняюць абвінавачаных і падазраваных у арганізацыі масавых беспарадкаў 19 сьнежня.

Падрабязнасьці пазьней на нашым сайце і ў эфіры.
XS
SM
MD
LG