Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібійскія паўстанцы: вайсковая параза і дыпляматычныя перамогі


Лібійскія паўстанцы абараняюць Рас Лануф
Лібійскія паўстанцы абараняюць Рас Лануф
Сілы лібійскіх паўстанцаў пад ціскам верных Кадафі танкавых і артылерыйскіх войскаў былі вымушаныя адступіць з раёну Рас Лануфу.

Сын Муамара Кадафі Сэйф аль-Іслам заявіў, што ўлады гатовыя прымяніць сілу, каб вызваліць ад апазыцыі усходнюю частку краіны.

Раней прэзыдэнт Францыі Ніколя Сарказі і прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмэран у сумеснай заяве заклікалі краіны Эўразьвязу прызнаць Нацыянальную раду лібійскай апазыцыі адзіным легітымным кіраўніцтвам краіны. Прэм’ер-міністар Італіі Сільвія Берлусконі адносна прызнаньня Францыяй Нацыянальнай рады лібійскай апазыцыі заявіў, што гэта – “пазыцыя асобнай дзяржавы”. Аднак пры гэтым міністар замежных спраў Італіі паведаміў, што Рым не прызнае Кадафі ў якасьці легітымнага лідэра.

Прызнаваць Муамара Кадафі ў якасьці легітымнага кіраўніка Лібіі адмаўляюцца ня толькі эўрапейскія дзяржавы. Рада супрацоўніцтва арабскіх дзяржаў Пэрсідзкай затокі на сустрэчы ў Эр-Рыядзе заявіла, што будзе супрацоўнічаць з Нацыянальнай Радай.

Тым часам, некаторыя СМІ паведамляюць, што прэзыдэнт Францыі Ніколя Сарказі мае намер прапанаваць НАТО нанесьці ўдары па аб’ектах, якія месьцяцца на падкантрольнай Муамару Каддафі тэрыторыі. Элізэйскі палац не пацьвердзіў, але і не абвергнуў гэтую інфармацыю. Назіральнікі мяркуюць, што ў выпадку ажыцьцяўленьня такіх намераў у якасьці аб’ектаў паветранай атакі НАТО могуць быць вайсковыя аэрадромы ў Сірце і ў іншых месцах.

У чацьвер дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан заявіла, што ідэя зоны, вольнай ад палётаў над Лібіяй павінна атрымаць шырокую міжнародную падтрымку. Акрамя таго, яна нагадала, што ўсталяваньне згаданага рэжыму, без падтрымкі наземных войскаў, не прынесла жаданых вынікаў у Сэрбіі ці ў Іраку.
XS
SM
MD
LG