Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Савудаўская Арабія: паліцыя страляла па дэманстрантах


Паліцыя гораду Каціф на ўсходзе Савудаўскай Арабіі разагнала акцыю пратэсту мясцовых шыітаў, якія выходзяць на вуліцы, нягледзячы на забарону ўладаў. Паведамляецца, што паліцыя страляла па дэманстрантах, якія патрабавалі палітычных рэформаў у краіне. Некалькі чалавек былі параненыя. Занепакоенасьць у гэтым зьвязку выказаў Вашынгтон.

У пятніцу апазыцыя зьбіраецца правесьці буйную акцыю пратэсту.
XS
SM
MD
LG