Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерла палітоляг Сьвятлана Навумава


Сьвятлана Навумава
Сьвятлана Навумава
10 сакавіка ўвечары ў сталічным шпіталі пасьля цяжкай хваробы на 55-м годзе памерла палітоляг Сьвятлана Навумава.

Доўгі час яна працавала ў Дэпартамэнце паліталёгіі Эўрапейскага гуманітарнага унівэрсытэту. Апошнім часам спадарыня Навумава падтрымлівала грамадзянскую кампанію «Гавары праўду!» 24 сьнежня 2010 году Сьвятлану Навумаву выклікалі на допыт ў КДБ.

Літаральна 10 дзён таму, 28 лютага, Сьвятлана Андрэеўна вяла прэсавую канфэрэнцыю, прысьвечаную першым угодкам кампаніі «Гавары праўду!» У яе было шмат плянаў на будучыню.

Сьветлая памяць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG