Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенская пракуратура папярэдзіла Андрэя Пачобута


Андрэй Пачобут

Андрэй Пачобут

Папярэджаньне журналісту даслана10 cакавіка. Гарадзенскага журналіста пракуратура папярэджае за працу на польскую «Gazetu Wyborczu» без акрэдытацыі.

У папярэджаньні канстатуецца, што тэрмін акрэдытацыі Андрэя Пачобута пры МЗС Беларусі скончыўся яшчэ 24 лютага 2009 годe і ня быў працягнуты, а на сайце выданьня дагэтуль пад ягоным прозьвішчам публікуюцца матэрыялы, якія асьвятляюць падзеі ў Беларусі.

Пракурор Віктар Марозаў нагадвае Андрэю Пачобуту, што згодна зь беларускім заканадаўствам ажыцьцяўленьне прафэсійнай дзейнасьці журналістаў замежных СМІ без акрэдытацыі забараняецца.

Андрэй Пачобут, аднак, заявіў нашаму радыё, што і пракуратура, і МЗС Беларусі парушаюць ягонае канстытуцыйнае права на збор і распаўсюд інфармацыі, а таму ён не зьбіраецца спыняць журналісцкую дзейнасьць.

Журналіст «Gazety Wyborczej», гарадзенец Андрэй Пачобут, быў пад арыштам за знаходжаньне на плошчы ў Менску 19 сьнежня. Суд пакараў яго зьняволеньнем на 15 сутак.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG