Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле Віктара Калесьніка, даверанай асобы кандыдата Андрэя Саньнікава, распаўсюдам улётак з партрэтамі палітвязьняў ды інфармацыйных бюлетэняў «ШОС» займаліся актывісты нядаўна створанага на Полаччыне грамадзкага аб’яднаньня «Свабодны рэгіён».

Улёткі з патрабаваньнем вызваліць Андрэя Саньнікава, Паўла Севярынца ды іншых зьняволеных у СІЗА КДБ, а таксама бюлетэні «ШОС» зьявіліся на адмысловых тумбах для афіш і на дошках аб’яў у жылых мікрараёнах. Пакуль гэта адзіны сродак, каб данесьці інфармацыю пра палітвязьняў да жыхароў рэгіёну, лічаць актывісты.

Прадстаўнікі «Свабоднага рэгіёну» падалі ў Полацкі і Наваполацкі гарвыканкамы заяўкі на правядзеньне акцый да Дня Волі 25 сакавіка. Гэтыя акцыі мусяць стацца акцыямі салідарнасьці са зьняволенымі пасьля менскіх падзей 19 сьнежня, лічаць заяўнікі.

Актывісты «Свабоднага рэгіёну» Віктар Калесьнік і Яўген Парчынскі

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG