Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забаранілі палёты над Кот-д'Івуарам


Map of Cote d'Ivoire

Map of Cote d'Ivoire

Урад Кот-д’Івуару, які падтрымлівае прэзыдэнта Лярана Гбагбо, забараніў палёты над тэрыторыяй краіны самалётаў, якія выкарыстоўваюць міратворцы ААН. Пра рашэньне было абвешчана неўзабаве пасьля таго, як супэрнік Гбагбо на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах Аласан Уатара, прызнаны ААН пераможцам галасаваньня, выляцеў у Этыопію.

Афрыканскі Зьвяз арганізаваў правядзеньне ў гэтай краіне сустрэчы ў пытаньнях урэгуляваньня крызысу ў Кот-д’Івуары, дзе ўзьнікла пагроза грамадзянскай вайны. Гбагбо адмовіўся ад удзелу у абмеркаваньні. Шэраг экспэртаў мяркуюць, што забарона на палёты ўведзеная, каб перашкодзіць Уатару вярнуцца на радзіму.
XS
SM
MD
LG