Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле сайту EUObserver, дыпляматы Эўразьвязу рыхтуюць дадатковыя санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Сайт піша, што гэтыя дадатковыя захады будуць накіраваныя супраць прадпрыемстваў, якія фінансава падтрымліваюць беларускую намэнклятуру, а менавіта – супраць Белнафтахіму, Трайплу, Белтэхэкспарту, Беларуськалію.

EUObserver піша, што новыя санкцыі плянуюцца так, каб адчувальна закрануць дзяржаўны бюджэт ды прыватныя даходы Лукашэнкі і ягонага атачэньня, але пазьбегчы сур’ёзнай шкоды для эканомікі краіны ды для кампаній ЭЗ у Латвіі, Літве, Нідэрляндах і Польшчы.

Пакет санкцый, дадае сайт EUObserver, распрацоўваецца ў амбасадах ЭЗ у Менску і дыпляматамі сярэдняга ўзроўню ў Брусэлі. Верагодна, што новыя санкцыі могуць быць зацьверджаныя на пасяджэньні міністраў замежных справаў ЭЗ у красавіку.

Амбасада Вугоршчыны ў Менску, якая прадстаўляе інтарэсы ЭЗ у Беларусі, адмовілася камэнтаваць гэтую інфармацыю, паведамляе БелаПАН. "Я думаю, такога рашэньня ў Брусэлі не было" – сказаў агенцтву амбасадар Вугоршчыны ў Менску Фэрэнц Контра.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG