Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Не дазволілі пікет, забаранілі і дэманстрацыю



Праваабаронца зь незарэгістраванага аб'яднаньня "Берасьцейская вясна" Васіль Ваўранюк атрымаў адмову ў правядзеньні дэманстрацыі на вуліцы Пушкінскай каля Цэнтральнага рынку ў абласным цэнтры.

Яшчэ 26 лютага праваабаронца плянаваў правесьці пікет у знак салідарнасьці з палітычна рэпрэсаванымі. Тады чыноўнікі гарвыканкаму адмовілі ў правядзеньні пікету ў сувязі з тым, што месцам правядзеньня масавых мерапрыемстваў, за выключэньнем дэманстрацый і вулічных шэсьцяў, вызначаны спартовы комплекс "Лякаматыў", пікет не дазваляецца праводзіць у цэнтры гораду. Праваабаронца адразу ж напісаў ў сваёй чарговай заяве, што паколькі рашэньнем гарвыканкаму забаронены пікеты, але дазваляюцца дэманстрацыі і вулічныя шэсьці, то будзе мерапрыемства менавіта ў такім фармаце.

Чарговая адмова грунтуецца на тым, што масавыя мерапрыемствы забароненыя на адлегласьці менш як 50 мэтраў ад будынкаў арганізацый дзяржаўнага кіраваньня. А па вуліцы Пушкінскай, 33, як напісана ў адказе, знаходзіцца Берасьцейская мэдыка-рэабілітацыйная экспэртная камісія.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG