Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэракт на Філіпінах


У Філіпінах у выніку тэракту ў паўднёвай правінцыі Сулу, на высьпе Хола, загтнулі як найменей пяць чалавек, яшчэ некалькі былі параненыя.

Моцны выбух адбыўся побач з будынкам школы неўзабаве пасьля таго, як побач праехаў аўтамабіль з паліцыянтамі. Адказнасьць за выбух пакуль ніхто на сябе не ўзяў. Улады мяркуюць, што выбух магла арганізаваць ісламісцкая групоўка “Абу-Саяф”.

Два дні таму ў правінцыі былі ўзмоцненыя захады бясьпекі пасьля інфармацыі аб магчымым нападзе ваеўнікоў гэтай групоўкі.
XS
SM
MD
LG