Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт Емэну абяцае зьмяніць канстытуцыю


Прэзыдэнт Емэну Алі Абдула Салех вітае сваіх прыхільнікаў на футбольным стадыёне у Сане, дзе ён выступіў з прамовай. 10 сакавіка 2011 г.

Прэзыдэнт Емэну Алі Абдула Салех вітае сваіх прыхільнікаў на футбольным стадыёне у Сане, дзе ён выступіў з прамовай. 10 сакавіка 2011 г.

Прэзыдэнт Емэну Алі Абдула Салех абяцае зьмяніць канстытуцыю краіны, перадаўшы значную частку ўлады парлямэнту.

Салех заявіў, што рэфэрэндум аб зьменах канстытуцыі можа адбыцца ўжо сёлета.

Салех таксама прапанаваў стварыць урад нацыянальнага адзінства, які б распрацаваў новы выбарчы закон.

Апазыцыя ў Емэне дамагаецца адстаўкі Салеха, які кіруе краінай больш як 30 гадоў. У Емэне цягам некалькіх тыдняў працягваюцца масавыя акцыі пратэсту. У часе сутыкненьняў з паліцыяй за гэты час загінулі каля 30 чалавек.
XS
SM
MD
LG