Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кароль Марока абяцае канстытуцыйную рэформу


Пратэсты ў Марока, 20 лютага 2011

Пратэсты ў Марока, 20 лютага 2011

Кароль Марока Мухамэд VI у сераду заявіў аб намеры вынесьці на рэфэрэндум папраўкі да канстытуцыі, якія прывялі б да большай дэмакратызацыі палітычнага і грамадзкага жыцьця.

У тэлезвароце кароль заявіў, што экспэрты падрыхтуюць папраўкі да чэрвеня. Паводле Мухамэда VI, канстытуцыйная рэформа будзе прадугледжваць, у прыватнасьці, што прэм'ер-міністрам каралеўства будзе прызначацца прадстаўнік парлямэнцкай бальшыні.

Будзе ўмацаваная незалежнасьць судоў, абароненыя правы жанчынаў.

Масавыя пратэсты, што ахапілі апошнімі месяцамі краіны арабскага сьвету, прывялі да адстаўкі прэзыдэнтаў Тунісу і Эгіпту. У Марока таксама адбыўся шэраг дэманстрацыяў пратэсту, удзельнікі якіх заклікалі да дэмакратычных пераменаў.
XS
SM
MD
LG