Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладафронтавец лічыць, што яго адлічылі за Плошчу


Маладафронтаўца Алеся Лукашова адлічылі з 2 курса фізычнага факультэта БДУ. Фармальная прычына — ня здаў сэсію.

Алесь Лукашоў далучыўся да дзейнасьці Маладога Фронту у Лідзе яшчэ ў школьным узросьце. Перад выбарамі Лукашоў працаваў у камандзе Ўладзіміра Някляева. З былым кандыдатам на прэзыдэнта хлопец ішоў у адной калёне на Кастрычніцкую плошчу 19 сьнежня і быў сьведкам зьбіцьця Някляева.

Пасьля Плошчы пра тое, што Лукашова выклікалі ў міліцыю, стала вядома адміністрацыі факультэту. Алесь мяркуе, што адтуль паступіў загад «зрабіць так, каб ён ня здаў іспыты». Зь пяці іспытаў першыя тры Алесь Лукашоў здаў, але за два апошнія яму паставілі нездавальняючыя адзнакі.

Юнак мяркуе, што зь ім абышліся так і дзеля прыкладу, бо шмат хто са студэнтаў факультэту браў удзел у мітынгу на плошчы Незалежнасьці.
XS
SM
MD
LG