Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ала Саньнікава: «Ад мяне хаваюць стан здароўя сына»


Андрэй Саньнікаў

Андрэй Саньнікаў

9 сакавіка маці Андрэя Саньнікава спрабавала перадаць сыну ў турму КДБ харчы. «Частку харчоў, якія раней перадаваць дазвалялі, зноў чамусьці не ўзялі», — паведаміла Ала Уладзіміраўна Саньнікава карэспандэнту Свабоды.

«Зноў у мяне не ўзялі ўсё, зноў сказалі перадаць тварог. Відаць, як я разумею, у яго са здароўем там нешта пагоршылася. Пячонка ці страўнік. Мне ніхто нічога ня кажа».

У ізалятары КДБ не прадугледжаныя сустрэчы сваякоў вязьняў зь лекарамі, таму няма ад каго атрымаць тэрміновую інфармацыю пра стан здароўя сваяка, які знаходзіцца ў «амэрыканцы». Адміністрацыя турмы КДБ адсылае сваякоў да адвакатаў, але большасьці вязьняў не даюць канфідэнцыйных спатканьняў з адвакатамі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG