Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 10 сакавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Раніцай сонейка, днём хмарна, увечары магчымы сьнегапад, тэмпэратура каля нуля.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Менск: прэсавая канфэрэнцыя генэральнага дырэктара Навукова-практычнага цэнтру па харчаваньні Зянона Лоўкіса на тэму: "Кантроль якасьці і бясьпекі прадуктаў харчаваньня і сыравіны ў Рэспубліцы Беларусь" (прэсавы цэнтар Дому друку, вул. Хмяльніцкага, 10а, 11.00).

Менск: у судзе Маскоўскага раёну аднаўляюцца судовыя слуханьні па справе аб падзеях 19 сьнежня 2010 году па абвінавачаньні Дзьмітрыя Мядзьведзя і расейскіх грамадзянаў Арцёма Брэўса і Івана Гапонава (Пр. газэты "Правда", 28, 11.00).

Менск: у Вярхоўным судзе Беларусі пачнецца судовы разбор крымінальнай справы па абвінавачаньні ў службовых злачынствах старшага сьледчага генэральнай пракуратуры Святланы Байковай. Справа будзе разглядацца ў закрытым судовым паседжаньні.

Менск, прэзэнтацыя рамана Юр'я Станкевіча "П'яўка" (Кнігарня "логвінаЎ" галерэі сучаснага мастацтва "Ў", 19.00).

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Брусэль, нарада міністраў абароны краін НАТО.

Вашынгтон, візыт прэзыдэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі для сустрэчы з кіраўніком МВФ і прадстаўнікамі бізнэсу.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1939: У Менску прэм'ерай першай савецкай беларускай опэры «Міхась Падгорны» Яўгена Цікоцкага адкрыўся будынак Дзяpжаўнага тэатру опэpы і балету Белаpyсi.

1945: Самы цяжкі налёт амэрыканскіх бамбавікоў B-29 на горад Токіё, вялікія разбурэньні і ахвяры сярод жыхароў гораду (каля 80 тысяч загінулых).

1959: Пачатак паўстаньня супраць кітайскага панаваньня ў Тыбэце.

1972: Выбух у футлярным цэху Менскага радыёзаводу, пры абвале плітаў перакрыцьця загінула 120 чалавек, больш за 100 пацярпела.

Нарадзіліся:

1933: Серафім Андраюк, беларускі літаратуразнавец і крытык.

1940: Аляксей Марачкін, беларускі мастак і грамадзкі дзеяч.

1942: Міхась Ткачоў, беларускі археоляг, гісторык архітэктуры, палітычны дзеяч (пам. 1992).

1957: Усама бін Лядэн, кіраўнік "Аль-Каіды".

Памерлі:

1781: Міхал Карыцкі, беларускі паэт-лацініст.

1861: Тарас Шаўчэнка, украінскі мастак і літаратар.

1940: Міхаіл Булгакаў, расейскі пісьменьнік і драматург.

1985: Канстанцін Чарненка, кіраўнік СССР.

МІНУС 365:


Мікалаю Аўтуховічу і ягоным саўдзельнікам пагражае сьмяротная кара.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Ніколі і нічога не прасіце! Ніколі і нічога, і асабліва ў тых, хто мацнейшы за вас. Самі прапануюць і самі ўсё дадуць.

Міхаіл Булгакаў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG