Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Завяршыўся апошні палёт Discovery


Амэрыканскі касьмічны карабель шматразовага выкарыстаньня “Дыскавэры” прызямліўся на касмадроме на мысе Канавэрал у Фларыдзе. Гэта быў яго апошні палёт у космас. За 27 гадоў выкарыстаньня чаўнок пабываў у космасе 39 разоў. Яго апошні палёт да Міжнароднай касьмічнай станцыі доўжыўся 14 дзён.

Злучаныя Штаты сёлета завяршаюць запускі касьмічных чаўнакоў, якія пачаліся ў 1980 годзе. Адбудуцца яшчэ два запускі. У космасе апошні раз пабываюць шатлы “Індэвар” і “Атлантыс”.
XS
SM
MD
LG