Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бярозе міліцыянт застрэліўся падчас дзяжурства


Падчас дзяжурства 7 сакавіка ў Бярозаўскім РАУС Берасьцейскай вобласьці з табэльнай зброі застрэліўся 23-гадовы міліцыянт. Пасьля заканчэньня акадэміі МУС афіцэра накіравалі ў Бярозаўскі РАУС, дзе ён працаваў сьледчым.

Былы начальнік Івацэвіцкага РАУС Іван Ладыга кажа, што высьвятленьнем прычыны самагубства будзе займацца ня толькі сьледчы аддзел пракуратуры Берасьцейскай вобласьці: служба ўласнай бясьпекі УУС правядзе ўнутранае расьсьледаваньне.

Прычынай самагубстваў становяцца найчасьцей сацыяльна-бытавыя праблемы, а як наступства гэтага — і няўдачы на працы:

«Тым ня менш пры паступленьні на службу будучыя супрацоўнікі міліцыі праходзяць спэцыяльнае тэставаньне ў псыхоляга. Акрамя гэтага, праводзіцца і апытаньне на паліграфе. Самагубства міліцыянта расцэньваецца як надзвычайнае здарэньне».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG