Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: у Аўганістане летась загінулі болей як 2700 чалавек


Cтафан дэ Містура

Cтафан дэ Містура

У Аўганістане летась у часе баявых апэрацыяў і нападаў баевікоў загінулі болей як 2700 чалавек. Пра гэта сёньня паведаміла прадстаўніцтва ААН у Аўганістане. Паводле яго дадзеных, гэта на 15 працэнтаў болей, чым год раней. Тры чвэрці стратаў сярод цывільнага насельніцтва – вынік дзеяньняў талібаў і баевікоў «Аль-Кайды».

Адна з трывожных тэндэнцыяў – рост колькасьці забойстваў чыноўнікаў, грамадзянскіх актывістаў і супрацоўнікаў гуманітарных арганізацыяў, -- падкрэсьліваюць аўтары справаздачы. Адмысловы прадстаўнік ААН у Аўганістане Стафан дэ Містура заявіў: «Забойствы цывільных грамадзянаў адбываюцца ўсё часьцей, перш за ўсё ў паўднёвых раёнах. Мы надзвычай занепакоеныя гэтым фактам. Пад пагрозаю ня толькі жыцьці людзей, але і грамадзкае асяродзьдзе. Людзі баяцца ўдзельнічаць у выбарах, балятавацца асабіста і быць абранымі, яны баяцца ўдзельнічаць у жыцьці грамадзянскай супольнасьці. Гэта сапраўды мае вялізны ўплыў».
XS
SM
MD
LG