Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет: напад на дэманстрантаў


У Эгіпце на прыхільнікаў апазыцыі, якія ўдзельнічаюць у шматдзённай акцыі на плошчы Тахрыр у цэнтры Каіру, сёньня напала група невядомых з нажамі. Паведамляецца пра некалькіх пацярпелых у выніку сутычкі. Самі дэманстранты назвалі нападнікаў «бандытамі», якія хочуць, каб пратэсты спыніліся.

Плошча Тахрыр была цэнтрам масавых антыўрадавых выступаў, пад ціскам удзельнікаў якіх у лютым пайшоў у адстаўку прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак. Аднак дэманстранты працягваюць свае акцыі. Яны патрабуюць вызваленьня ўсіх палітзьняволеных і адмены рэжыму надзвычайнага становішча.
XS
SM
MD
LG