Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Баку заяўляе аб забойстве хлопчыка на карабахскай мяжы


Прадстаўнік міністэрства абароны Азэрбайджану Эльдар Сабіраглы заявіў сёньня, што дзевяцігадовы азэрбайджанскі хлопчык быў паранены ў галаву “снайпэрам, які адкрыў агонь з акупаванай армянамі тэрыторыі”. Дзіця памерла па дарозе ў шпіталь.

Улады Нагорнага Карабаху абвяргаюць паведамленьне. Сёлета гэта пяты выпадак сьмерці на мяжы. Кожны бок абвінавачвае іншы ў рэгулярным парушэньні пагадненьня аб спыненьні агню, якое было дасягнутае пасьля заканчэньня вайны ў Нагорным Карабаху ў 1994 годзе.
XS
SM
MD
LG