Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН пачынае расьсьледаваць магчымыя злачынствы Кадафі


ААН распачала расьсьледаваньне абвінавачаньняў на адрас паплечнікаў рэжыму лібійскага лідэра Муамара Кадафі з нагоды магчымых катаваньняў і пакараньняў сьмерцю палітычных апанэнтаў. Пра гэта заявіў адмысловы дакладчык ААН у пытаньнях катаваньняў Гуан Мэндэс.

Паводле Мэндэса, ААН атрымала зьвесткі аб людзях, якія былі дастаўленыя з раненьнямі ў лібійскія шпіталі, а таксама аб выкарыстаньні зброі супраць мірных дэманстрантаў, аб выкраданьнях апазыцыянэраў.

Раней паведамлялася, што Рада ААН па правох чалавека распарадзілася правесьці расьсьледаваньне выпадкаў парушэньняў правоў і свабод грамадзянаў з боку лібійскіх уладаў.
XS
SM
MD
LG