Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва абвінавачвае сына Дудаева


У Літве пачалося сьледзтва па справе сына былога прэзыдэнта Чачні Дэгі Джахара Дудаева, якога падазраюць у гандлі падробленымі пашпартамі.

Дэгі Дудаеў, малодшы сын першага прэзыдэнта Чачні, які з'яўляецца грамадзянінам Грузіі з відам на жыхарства ў Літве, быў затрыманы з доказамі злачынства - падробнымі літоўскімі пашпартамі, якія, як аказалася, прызначаліся чачэнцам. Мяркуецца, што падобнымі зьдзелкамі ён займаўся неаднойчы.

Пазьней падчас спэцапэрацыі былі арыштаваныя чацьвёра каўнасцаў, якія займаліся вырабам фальшывых пашпартоў, банкаўскіх карт ды іншых дакументаў.
XS
SM
MD
LG