Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Польшча паскардзілася на беларускія падробкі WikiLeaks


МЗС Польшчы назвала падробкай распаўсюджаныя ў інтэрнэце дакумэнты, якія нечым нагадваюць апубліканыя праектам WikiLeaks дэпешы, у якіх распавядаецца пра дыпстасункі паміж Польшчаей і Беларусьсюі. Пра гэта паведамляе выданьне Rzeczpospolita.

У дакумэнтах, якія ананімна рассылаюцца ў польскія СМІ, утрымліваюцца "доказы" ўмяшаньня Польшчы ва ўнутраныя справы Беларусі. У прыватнасьці, там згадваецца, што міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі даручаў перадаць кандыдату ў прэзідэнты Беларусі Уладзіміру Някляеву 80 тысяч еўра на арганізацыю апазыцыйных акцый 19 сьнежня 2010.
XS
SM
MD
LG