Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лібійскія паўстанцы – за паскарэньне беспалётнай зоны


Лібійскія паўстанцы заклікалі ўсясьветную супольнасьць як мага хутчэй дамовіцца аб стварэньні ў краіне зоны, свабоднай ад палётаў авіяцыі, каб пакласьці канец авіяўдару, які наносяцца сіламі прыхільнікаў Муамара Кадафі.

У той жа час кіраўнік сфармаванага лібійскай апазіцыяй Нацыянальнай рады Мустафа Абдэль Джаліль падкрэсьліў, што паўстанцы супраць адпраўкі ў Лібію замежных войскаў, паколькі яны самі здольныя адолець рэжым Кадафі.

Сам Кадафі, падчас свайго сёньняшняга выступу з тэлезваротам, падкрэсьліў, што лібійцы "возьмуцца за зброю", калі Захад ўвядзе рэжым беспалётной зоны. За тры тыдні ўзброенага канфлікту ў Лібіі загінулі, паводле некаторых паведамлпеньняў, больш за тысячу чалавек.
XS
SM
MD
LG