Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран заклікалі да паўнавартаснага супрацоўніцтва з МАГАТЭ


Прадстаўнікі пяці краінаў-сталых сяброў Рады бясьпекі ААН, а таксама Нямеччына заклікалі Іран да паўнавартаснага супрацоўніцтва з МАГАТЭ.

У сумеснай заяве шасьці дзяржаваў, агучанай на паседжаньні рады кіраўнікоў МАГАТЭ ў Вене, гаворыцца, што яны па-ранейшаму зацікаўленыя ва ўрэгуляваньні спрэчкі вакол іранскай ядзернай праграмы шляхам перамоваў і што "дзьверы для Тэгерану застаюцца адчыненыя".

Заходнія дзяржавы падазраюць Іран у спробах стварыць ядзерную зброю, у сваю чаргу іранскія ўлады зьняпраўджваюць гэта. Кіраўнік МАГАТЭ Юкія Амана заявіў днямі аб атрыманьні новай інфармацыі аб іранскіх ядзерных аб'ектах, якая толькі ўзмацніла заклапочанасьць усясьветнай супольнасьці.
XS
SM
MD
LG