Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіст судзіцца з намесьніцай старшыні Полацкага гарвыканкаму


Віктар Калесьнік
Віктар Калесьнік
Полацкі суд разьбірае скаргу Віктара Калесьніка — даверанай асобы Андрэя Саньнікава. Актывіст спрабуе абскардзіць забарону на правядзеньне пікету салідарнасьці з палітвязьнямі — удзельнікамі менскіх падзеяў 19 сьнежня.

Віктар Калесьнік лічыць, што намесьніца старшыні Полацкага гарвыканкаму Натальля Ганебная, забараніўшы праводзіць пікет, парушыла артыкулы 19 і 21 "Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах". У пісьмовай адмове, якую атрымаў спадар Калесьнік, было напісана: "у сувязі з тым, што мірная акцыя ў Менску мела неканстытуцыйны характар, пікет ня можа быць узгоднены дзяржаўнымі органамі, якія ажыцьцяўляюць свае паўнамоцтвы ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь".

На думку актывіста, адмова ў правядзеньні пікету, які плянаваўся 19-га лютага на пляцоўцы калі кінатэатру "Радзіма", парушае правы грамадзяніна на правядзеньне мірных сходаў і свабоду выказваньня ўласных меркаваньняў.

Справу разьбірае судзьдзя Полацкага раёну і гораду Полацку Ірына Дародка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG