Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Адкрытая Беларусь» у баях бяз правілаў (ВІДЭА)


Зьміцер Сурба (зьлева) і Міхал "Масакра" Кіта

Зьміцер Сурба (зьлева) і Міхал "Масакра" Кіта

Акцыю салідарнасьці з рэпрэсаванымі ў Беларусі ініцыявала фундацыя “Адкрытая Беларусь” у Польшчы. Акцыю падтрымалі прафэсійныя спартоўцы па баях бяз правілаў (Mixed martial arts, альбо ММА).

“Мая прафэсія не датычыцца палітыкі, але гэта не перашкаджае мне быць у курсе міжнароднай сытуацыі, а тым больш Беларусі – нашых блізкіх суседзяў”, – кажа адзін з найлепшых польскіх байцоў ММА Міхал 'Масакра' Кіта (Michał 'Massacre' Kita).

“Калі бачыш як здаровыя мужыкі, міліцыянты, б’юць маладых дзяўчат дубінамі па твары, кроў стыне ў жылах. Польшча перажыла гэтыя часы. Мінула 20 гадоў. Таксама білі, такімі ж палкамі, свой жа народ. Салідарызуюся з “Адкрытай Беларусьсю” таму, што там мае сябры беларусы, такія як Зьміцер Сурба ды іншыя рэпрэсаваныя, якія мусілі пакінуць сваю Радзіму. Але гэта не перашкаджае ім займацца правамі чалавека і дапамагаць беларускаму дэмакратычнаму руху з тэрыторыі Польшчы. Яны патрабуюць нашай падтрымкі. Спорт салідарны з Вамі!” – сказаў Міхал Кіта.



Хутка распачнуцца прафэсійныя міжнародныя спаборніцтвы ММА ў Лодзі, і Міхал Кіта выйдзе на рынг 26 сакавіка з лягатыпам “Адкрытая Беларусь” (знак Пагоні слуцкага збройнага чыну на бел-чырвона-белым фоне) на сваёй майцы. Кіта заклікаў іншых спартоўцаў далучыцца да гэтай акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю.

“Гэтая акцыя толькі пачатак. Да нас ужо даходзяць словы падтрымкі зь Нідэрляндаў, Нямеччыны, Чэхіі, Аўстрыі і іншых краінаў сьвету, – кажа Зьміцер Сурба, старшыня Рады фундацыі “Адкрытая Беларусь”. – Мы са свайго боку будзем рабіць усё магчымае і канцэнтраваць свае сілы на найхутчэйшым вызваленьні палітвязьняў”.

Міхал 'Massacre' Кіта зьяўляецца прафэсійным польскім байцом зьмешаных баявых мастацтваў (папросту баі бяз правілаў, альбо Mixed martial arts, ММА). Выступае ў супэрцяжкай вазе. Займае 2 месца ў Польшчы і 9 у Еўропе.

Кіта ўдзельнічаў у M-1 Global у сусьветнай камандзе, маючы 03/01 запісы ў M1. Зусім нядаўна, Міхал выйграў IAFC - Кубак Мэра 2009 на турніры ў Навасібірску, Расея. Ён перамог усіх супернікаў у першым раўндзе, выйграўшы 20 000 даляраў.
XS
SM
MD
LG