Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Італіі рабаўнікі скралі 100 кг золата


У ювэлірным прадпрыемстве ў мястэчку Поджа-Баньёлі, што ў Таскана, рабаўнікі скралі 100 кг золата ў зьлітках. Агульны ўрон ацэньваецца ў 3 мільёны эўра..

Зламыснікі, якіх было найменей 10, дзейнічалі мудрагеліста. Перш за ўсё яны ізалявалі населены пункт ад зьнешняга сьвету. Яны сагналі школьныя аўтобусы і службовыя аўтамабілі муніцыпальнай паліцыі і размясьцілі іх на ўсіх пад'язных дарогах да Поджа-Баньёли. Каб абцяжарыць эвакуацыю транспартных сродкаў, рабаўнікі пракалолі шыны і зламалі ключы ў запальваньні. Для ўласнага адыходу рабаўнікі пакінулі сабе адну прасёлкавую дарогу, якая нават не пазначаная на многіх картах. На сагнаным з мясцовага кар'еру бульдозеры злачынцы пратаранілі будынак ювелірнага прадпрыемства і, узламаўшы сховішча ды сэйф, вынесьлі золата, страціўшы па дарозе некалькі зьліткаў.

Ўзьнятая па трывозе паліцыя так і не змагла апэратыўна трапіць на месца злачынства. Паводле папярэдніх дадзеных, няма ані воднага відавочцы здарэньня.
XS
SM
MD
LG