Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскага праваабаронцу не пусьцілі ў Беларусь


Памочніка прадстаўніка Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, сябра «Фундацыі Рэгіянальных Ініцыятываў», грамадзяніна Ўкраіны Максіма Кіцюка не прапусьцілі праз беларускую мяжу.

Як паведамляе праваабарончы цэнтар "Вясна", інцыдэнт адбыўся 9 сакавіка ў 3.20, падчас перасячэньня мяжы на цягніку “Кіеў – Менск”.

Як паведаміў калега Кіцюка Антон Галабародзька, паводле словаў супрацоўніка Гомельскага памежнага атрада, зь якім зьвязаліся па тэлефоне, адмова была аргумэнтаваная тым, што Максіму забаронены ўезд у Беларусь. Паводле інфармацыі з той жа крыніцы, у 9.10 цягніком “Санкт-Пецярбург – Кіеў” Максім Кіцюк быў адпраўлены назад ва Ўкраіну.

Паводле словаў самога Максіма, пры праверцы дакумэнтаў высьветлілася, што ягонае прозьвішча занесенае ў базу дадзеных Памежнай службы з пазнакай «Уезд забаронены».

Пасьля зьняцьця спадара Кіцюка з цягніка памежнікі накіравалі запыт у Менск, інфармацыя аб статусе "Уезд забаронены" пацьвердзілася.
Ноч Максім правёў у камэры і раніцай быў адпраўлены ва Ўкраіну, да станцыі Гарнастаеўка, са штампам “дэпартаваны” на білеце.
XS
SM
MD
LG