Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каір: падчас міжрэлігійных сутыкненьняў меліся ахвяры


Шэсць чалавек загінулі сёньня ў Эгіпце ў выніку сутыкненьняў паміж мусульманамі і хрысьціянамі-коптамі. Найменей 45 чалавек параненыя.

Сутыкненьні адбыліся ў адным з раёнаў Каіру. Копты пратэставалі ў сувязі з падпалам іх царквы ў прыгарадзе егіпецкай сталіцы. Падчас акцыі яны заблякавалі адну з гарадскіх аўтамагістраляў, пасьля чаго пачаліся сутычкі паміж прысутнымі і кіроўцамі, якія жадалі праехаць.

Копты складаюць 10 адсоткаў насельніцтва Эгіптуа. Яны часта скардзяцца на дыскрымінацыю з боку мусульманскай большасьці.
XS
SM
MD
LG