Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вярхоўным судзе Беларусі пачаўся працэс паводле пазову Беларускага хэльсінскага камітэту супраць Міністэрства юстыцыі.

Беларускі хэльсінскі камітэт абскарджвае папярэджаньне Мін'юста за абарону незалежнай адвакатуры. Працэс вядзе судзьдзя Галіна Жукоўская.

Папярэджаньне Мінюста было вынесенае 12 студзеня 2011 году пасьля таго, як праваабаронцы накіравалі спэцыяльнаму дакладчыку ААН па пытаньнях незалежнасьці судзьдзяў і адвакатаў Габрыэле Кнаўль інфармацыю пра ціск уладаў на адвакатаў, што абараняюць абвінавачаных і падазраваных у арганізацыі масавых беспарадкаў 19 сьнежня.

Міністэрства юстыцыі палічыла, што ў гэтым паведамленьні «меў месца распаўсюд непраўдзівай інфармацыі, што дыскрэдытуе праваабарончыя органы і органы юстыцыі Рэспублікі Беларусь».
XS
SM
MD
LG