Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першыя чатыры назіральніка Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ маюць прыбыць у Беларусь 9 сакавіка, каб назіраць за ходам судовых пасяджэньняў па справе аб падзеях 19 сьнежня мінулага году.

Пра гэта паведаміў кіраўнік БДІПЧ АБСЭ Янэз Лянарчыч. Назіральнікі змогуць прысутнічаць на працэсах Дзьмітрыя Мядзьведзя, а таксама расейскіх грамадзян Івана Гапонава і Арцёма Брэўса. Судовае разьбіральніцтва ў дачыненьні да іх будзе адноўленае 10 сакавіка.

"У якасьці дзяржавы-ўдзельніцы АБСЭ Беларусь узяла на сябе абавязацельства дапускаць міжнародных назіральнікаў на паседжаньні суду. Назіральнікі ацэняць, наколькі судовыя працэсы адпавядаюць нацыянальнаму заканадаўству і нормам справядлівага судовага разбору, якія зьмяшчаюцца ў дакумэнтах АБСЭ і юрыдычна абавязковых міжнародных пагадненьнях", -- цытуе Янэза Лянарчыча прэс-служба АБСЭ.

Экспэрты БДІПЧ будуць назіраць за асноўнымі судовымі разглядамі па справе аб масавых беспарадках, па выніках маніторынгу бюро апублікуе справаздачу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG