Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Масква: Мядзьведзеў сустрэнецца зь віцэ-прэзыдэнтам ЗША


У Маскве сёньня пройдуць перамовы паміж прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым і віцэ-прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам.

Чакаецца, што бакі абмяркуюць пытаньні эўрапейскай супрацьракетнай абароны, прагрэс Расеі ў пытаньні далучэньня да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі, а таксама разьвіцьцё эканамічных дачыненьняў паміж краінамі.

У інтэрвію агенцтву ИТАР-ТАСС Байдэн заявіў, што Белы дом хоча і надалей рухацца ў накірунку "перазагрузкі" дачыненьняў з Расеяй.
XS
SM
MD
LG