Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет: мусульмане забілі хрысьціяніна


У Эгіпце адзін маладзён хрысьціянскага веравызнаньня быў забіты ў выніку міжканфэсійных сутыкненьняў у сталіцы Каіры. Гвалтоўныя дзеяньні ўспыхнулі пасьля таго як мусульмане сілай паспрабавалі прабіцца праз шашу на ўскрайку Каіру, якую хрысьціяне заблякавалі на знак пратэсту супраць спаленьня сваёй царквы ў нядзелю. Царква была спаленая пасьля канфлікту паміж абшчынамі, што разгарэўся вакол адносінаў мужчыны-хрысьціяніна з мусульманкай.
XS
SM
MD
LG