Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наста Палажанка атрымала Міжнародную прэмію за мужнасьць


Наста Палажанка. Пасьля вызваленьня з турмы КДБ

Наста Палажанка. Пасьля вызваленьня з турмы КДБ

Намесьніца старшыні "Маладога фронту" 20-гадовая Наста Палажанка стала першай беларускай, якая атрымала прэстыжную Міжнародную жаночую прэмію за мужнасьць, якую Дзяждэпартамэнт ЗША прысуджае штогод 10 жанчынам розных узростаў і нацыянальнасьцяў. Цырымонія ўзнагароджаньня прайшла 8 сакавіка ў Вашынгтоне.

Ва ўступнай прамове Клінтан выказала шкадаваньне ў сувязі з тым, што Наста Палажанка і Ёані Санчэз з Кубы ня здолелі прыехаць на цырымонію, бо ўлады іх краінаў ім гэтага не дазволілі.

Наста Палажанка зьяўляецца адной з абвінавачаных па артыкуле 293 КК «Масавыя беспарадкі». Яе арыштавалі 20 сьнежня ва ўласнай кватэры. Амаль два месяцы яна знаходзілася ў СІЗА КДБ. 17 лютага яе выпусьцілі пад падпіску аб нявыезьдзе.

Сярод іншых ляўрэатак сёлетняй прэміі – першая жанчына-кіраўнік краіны ў Цэнтральнай Азіі – прэзыдэнт Кіргізстану Роза Атунбаева.
XS
SM
MD
LG