Лінкі ўнівэрсальнага доступу

20 мэдыкаў падазраюць у нарказлачынствах


У сфэры кантролю за легальным абаротам наркатычных сродкаў і псыхатропных рэчываў ў Беларусі ў 2010 годзе было выяўлена 410 злачынстваў, паведамляе БелаПАН з спасылкай на упраўленьне інфармацыі і грамадзкіх сувязяў МУС.

Крымінальныя справы, зьвязаныя з абаротам наркатычных сродкаў, заведзеныя на 20 працаўнікоў аховы здароўя. Зафіксавана 70 злачынстваў, зьвязаных з падробкай дакумэнтаў з мэтай набыцьця наркотыкаў і псыхатропных сродкаў. Летась ў мясцовыя органы ўлады і аховы здароўя было накіравана 130 прадстаўленьняў і заўвагаў у дачыненьні службовых асобаў, якія дапусьцілі парушэньні правілаў вырабу, захаваньня і рэалізацыі наркотыкаў і псыхатропаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG