Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыгор Кастусёў: "У шэрагах апазыцыі пачаўся вельмі станоўчы аздараўленчы працэс"

абноўлена

На вашыя пытаньні ў часе онлайн-канфэрэнцыі адказаў былы кандыдат у прэзыдэнты, намесьнік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

Прачытаць адказы Рыгора Кастусёва можна ТУТ.

Нагадаем, 6 сакавіка ў Гомелі на зьезьдзе абласной арганізацыі Партыі БНФ былы кандыдат у прэзыдэнты Рыгор Кастусёў зрабіў шэраг нечаканых заяваў. Паводле яго слоў, падчас выбарчай кампаніі ад аднаго з кандыдатаў у прэзыдэнты яму паступіла прапанова зьняць кандыдатуру за пэўную плату – 100 тысяч даляраў. Кастусёў таксама заявіў, што галоўны рэдактар газэты "Народная воля" Ёсіф Сярэдзіч сказаў яму, што за грошы гатовы апублікаваць артыкул, які Кастусёў замовіць. Гэтыя ды іншыя заявы Кастусёва выклікалі гарачую і супярэчлівую рэакцыю.

Фрагмэнты онлайну з Рыгорам Кастусёвым
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:08 0:00
Наўпроставы лінк


Рыгор Кастусёў быў затрыманы у ноч на 20 сьнежня і апынуўся у турме КДБ. У той жа дзень па БТ былі паказаны ўрыўкі інтэрвію Кастусёва, у якім ён заявіў, што ў падзеях на плошчы "праявіўся прарасейскі вектар". "Вядома, яны больш зацікаўлены ў тым, што адбылося", – заявіў тады Кастусёў. Ён быў адпушчаны пад падпіску аб нявыезьдзе і цяпер застаецца ў якасьці падазраванага ў крымінальнай справе аб падзеях 19 сьнежня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG