Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у справе Жака Шырака прыпынены да чэрвеня


Былы прэзыдэнт Францыі Жак Шырак
Былы прэзыдэнт Францыі Жак Шырак
Судовы працэс у Францыі ў справе былога прэзыдэнта Жака Шырака прыпынены да чэрвеня.

Такое рашэньне прыняў судзьдзя Дамінік Пот. Паводле судзьдзі, неабходна ўдакладніць, ці сапраўды суд мае права разглядаць тыя абвінавачаньні ў адрас Шырака, якія тычацца справаў амаль 20-гадовай даўніны.

Шырака вінавацяць у растраце бюджэтных сродкаў і злоўжываньня даверам у тым часе, калі ён займаў пасаду мэра Парыжу. Шырак адмаўляе ўсе абвінавачаньні супраць яго.
XS
SM
MD
LG