Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Турэччыне патрабуюць спыніць гвалт супраць жанчын


Жанчыны ў Турэччыне выйшлі на вуліцы ў Міжнародны жаночы дзень, каб выказаць асуджэньне забойствамі па справах гонару і гвалтам супраць жанчын у Турэччыне.

Амаль дзьве тысячы жанчын узялі удзел у дэманстрацыі ў Анкары з патрабаваньнем увесьці больш суровае заканадаўства для абароны жыцьця і здароўя жанчын ад гвалту ў сем’ях.

Сотні жанчын правялі такую ж дэманстрацыю ў Стамбуле, і паведамляецца пра некалькі падобных дэманстрацыяў у іншых месцах Турэччыны.

Праваабаронцы паведамляюць, што забойствы з-за гонару распаўсюджаныя ў Турэччыне, іх ахвярамі зьяўляюцца многія жанчыны.
XS
SM
MD
LG