Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пакістан: 23 ахвяры выбуху


На месцы выбуху. Файсалабад, правінцыя Пэнджаб, Пакістан. 8 сакавіка 2011 г.

На месцы выбуху. Файсалабад, правінцыя Пэнджаб, Пакістан. 8 сакавіка 2011 г.

Паводле апошніх зьвестак мясцовай паліцыі, у выніку выбуху на газаразьмеркавальнай станцыі ў пакістанскай правінцыі Пэнджаб загінулі 23 чалавекі і 116 былі параненыя.

У выніку выбуху замінаванага аўтамабіля разбураныя будынкі, якія былі побач са станцыяй, згарэлі дзесяткі аўтамабіляў.

Тэракт адбыўся ў горадзе Файсалабад, непадалёк ад офісу пакістанскай службы выведкі.

Бальшыня тэрактаў у Пакістане робіцца на паўночным захадзе краіны, бліжэй да аўганскай мяжы, а ў правінцыі Пэнджаб выбухі дастаткова рэдкія. Аднак, менавіта тут дзейнічаюць некалькі экстрэмісцкіх груповак.
XS
SM
MD
LG