Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Емэне паліцыя страляла па пратэстоўцах


Антыўрадавыя пратэсты ў сталіцы Емэну Сане. 27 лютага 2011 г.
Антыўрадавыя пратэсты ў сталіцы Емэну Сане. 27 лютага 2011 г.
У Емэне паліцыя сёньня адкрыла агонь па дэманстрантах у двух рэгіёнах краіны.

Дзесяткі тысяч чалавек ў правінцыях Шабва і Дамар на поўдні і на ўсходзе Емэну выйшлі сёньня на дэманстрацыі з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Алі Абдулы Салеха, які кіруе краінай больш 30 гадоў.

Упершыню ад пачатку масавых выступаў у лютым у сталіцы Сане зьявіліся вайсковыя патрулі.

У панядзелак прэзыдэнт Емэну выступіў з заклікам да апазыцыі распачаць палітычны дыялёг. Раней ён заявіў, што ня будзе балятавацца на выбарах у 2013 годзе, але адрынуў патрабаваньні неадкладнай адстаўкі.
XS
SM
MD
LG