Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Літвы сустрэўся з маці палітвязьняў


Эдмінас Багдонас
Эдмінас Багдонас
Увечары 7 сакавіка амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас сустрэўся з маці палітвязьняў.

Як паведаміла БелаПАН ўдзельніца сустрэчы, маці палітыка Вячаслава Сіўчыка Галіна Сіўчык, у сустрэчы, якая доўжылася больш за дзьве гадзіны, прымалі ўдзел Клаўдзія Буланава, Марына Лобава і Алена Ліхавід - маці Дзьмітрыя Буланава, Эдуарда Лобава і Мікіты Ліхавіда.

Удзельнікі сустрэчы выказалі вялікую трывогу за лёс, жыцьцё і здароўе сваіх дзяцей, асабліва цяжка хворага Буланава, сказала Сіўчык. Паводле яе слоў, маці распавядалі пра справы сваіх дзяцей, якіх яны лічаць невінаватымі, а таксама зьвярнуліся да дыплямата за падтрымкай.

Эдмінас Багдонас паведаміў, што амбасада Літвы ўважліва сочыць за ўсімі падзеямі, якія адбываюцца ў Беларусі пасьля разгону мірнай дэманстрацыі 19 сьнежня на плошчы Незалежнасьці ў Менску, і запэўніў маці палітвязьняў, што літоўскія дыпляматы будуць прысутнічаць на судах па справах іх сыноў, адзначыла Сіўчык.

Паводле яе слоў, жанчыны радыя той маральнай падтрымцы, якую яны атрымалі падчас гутаркі. Гэта другая сустрэча маці палітвязьняў з амбасадарамі краін Эўразьвяза. Першая - з паслом Вугоршчыны Фэрэнцам Контрай - адбылася 18 лютага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG