Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кадафі заявіў, што не зьбіраўся размаўляць з паўстанцамі


Ракета, якая не выбухнула пасьля авіяабстрэлу вайсковых сіл Кадафі порту Рас-Лануф. 8 сакавіка 2011 г.

Ракета, якая не выбухнула пасьля авіяабстрэлу вайсковых сіл Кадафі порту Рас-Лануф. 8 сакавіка 2011 г.

Улады Лібіі сёньня абверглі паведамленьні аб спробах Муамара Кадафі распачаць перамовы з паўстанцамі.

Раней тэлекампанія “Аль-Арабія” перадала, што прадстаўнікі Кадафі спрабавалі прапанаваць умовы перамір’я кіраўніцтву паўстанцаў.

Паведамляецца пра новыя удары авіяцыі Кадафі па горадзе Рас-Лануф, які абараняюць паўстанцы. Дакладных зьвестак аб ахвярах пакуль няма.

ЗША і іх саюзьнікі па НАТО не выключаюць магчымасьці ўжыць вайсковую сілу супраць рэжыму Кадафі. У тым жа часе Дзярждэпартамэнт ЗША адзначае, што пастаўкі зброі антыўрадавым сілам не рабіліся.
XS
SM
MD
LG