Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША нагадалі Саудаўскай Арабіі аб правах чалавека


Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Філіп Кроўлі

Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Філіп Кроўлі

ЗША нагадвае, што жыхары Саудаўскай Арабіі маюць права на негвалтоўныя акцыі пратэсту.

Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Філіп Кроўлі заявіў, што Вашынгтон падтрымлівае “ўнівэрсальныя правы чалавека, у ліку якіх і права на свабоду слова і сходаў”.

Заява Кроўлі зробленая пасьля выступу міністра ўнутраных спраў Саудаўскай Арабіі, які нагадаў жыхарам каралеўства, што ў краіне забароненыя ўсе дэманстрацыі.

Апошнім часам на ўсходзе Саудаўскай Арабіі праходзілі маршы шыітаў. Разам з тым паведамляецца, што заклікі да новых акцыяў пратэсту зьявіліся ў сацыяльнай сетцы Facebook.
XS
SM
MD
LG