Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэсты ў Кувэйце


Кувэйцкія жанчыны назіраюць за парлямэнцкай сэсіяй ў Нацыянальнай асамблеі Кувэйту, 2010 г.
Кувэйцкія жанчыны назіраюць за парлямэнцкай сэсіяй ў Нацыянальнай асамблеі Кувэйту, 2010 г.
У Кувэйце сёньня моладзевыя агранізацыі плянуюць правесьці несанкцыянаваныя акцыі пратэсту з патрабаваньнем адстаўкі прэм’ер-міністра краіны Насэра ас-Сабаха.

Сярод лёзунгаў дэманстрантаў маецца таксама і патрабаваньне прызначыць кіраўніка кабінэта зь ліку палітыкаў, не зьвязаных з сям’ёй ас-Сабаха, якая кіруе Кувэйтам больш 250 гадоў.

Назіральнікі адзначаюць, што ў кувэйце дзейнічае парлямэнт са сталай традыцыяй парлямэнцкіх дэбатаў, аднак у краіне адсутнічае партыйнае палітычнае жыцьцё.
XS
SM
MD
LG