Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнікі ЗША і Кіргізстану абмеркавалі Манас


Наведнікі авіябазы Манас у дзень адкрытых дзьвярэй. 17 кастрычніка 2010 г.
Наведнікі авіябазы Манас у дзень адкрытых дзьвярэй. 17 кастрычніка 2010 г.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама правёў перамовы ў Белым доме з прэзыдэнтам Кіргізстану Розай Атунбаевай.

У паведамленьні Белага дому гаворыцца, што Абама выказаў падтрымку Кіргізстану з боку ЗША ў рашэньні праблемаў пераходу да дэмакратычнага ладу.

Абама таксама падзякаваў Атунбаевай за падтрымку амэрыканскай базы Манас з боку ўладаў Кіргізстану. Гэтая база выкарыстоўваецца ЗША для перавозу вайсковага пэрсаналу ў Аўганістан.

Прэзыдэнт ЗША запэўніў, што інфармаваньне ўладаў Кіргізстану аб перавозках праз Манас і аб выплатах, зьвязаных з арэндай базы, будзе ўдасканальвацца.
XS
SM
MD
LG